UR.ANUS
Чарадзейныя казкi (на белорусском языке)
вернуться

Перро Шарль

Шрифт:

Часта, каб выцягнуць у сына прызнанне, каралева казала яму, што юнаку, маўляў, дазваляецца часам пашукаць у жыццi ўцех. Але прынц нiяк не адважваўся раскрыць ёй свайго сакрэту. Ён любiў сваю мацi, але яшчэ болей - баяўся яе, бо яна паходзiла з людаедскага роду. I кароль, калi i ажанiўся з ёю, дык толькi дзеля яе незлiчонага багацця. Сярод дворнi нават хадзiлi чуткi, што ў яе i цяпер засталiся людаедскiя звычкi i, калi яна бачыць маленькiх дзяцей, дык ледзь стрымлiваецца, каб на iх не накiнуцца. Таму прынц i не хацеў ёй нiчога расказваць.

Але калi кароль памёр, а гэта здарылася праз два гады, i прынц заняў яго месца на троне, ён абвясцiў усiм пра свой шлюб i ўрачыста выправiўся ў лясны замак па сваю жонку. У сталiцы маладой каралеве наладзiлi вельмi пышную сустрэчу. А прыехала яна адразу з дзецьмi.

Колькi часу пазней паехаў малады кароль на вайну са сваiм суседам, царом Канталабутам. Каралеўства ён даручыў старой каралеве i вельмi яе прасiў даглядаць яго жонку i дзетак, бо на вайне меўся прабыць усё лета.

Ды толькi ён ад'ехаў, як старая каралева выслала нявестку з дзецьмi ў далёкi маёнтак, што стаяў сярод дрымучага лесу. Яна разлiчвала, што там ёй будзе лягчэй здзейснiць свой пачварны намер. Праз некалькi дзён яна i сама прыехала ў той маёнтак i аднойчы ўвечары загадала кухару:

– Заўтра на абед прыгатуеш мне малую Заранку!

– О, панi.., - сумеўся кухар.

– Я так хачу, - сказала каралева тонам людаедкi, якой карцiць паесцi свежае чалавечыны.
– I загадваю, каб ты падаў мне яе з добраю полiўкай!

Небарака-кухар адразу ўцямiў, што жартаваць з людаедкай не варта. Ён узяў вялiкi кухонны нож i пайшоў у пакой, дзе жыла Заранка.

Дзяўчынцы тады ўжо споўнiлася чатыры гады. Калi яна ўбачыла кухара, яна подскакам кiнулася яму насустрач, весела абняла за шыю i папрасiла цукерку. Кухар заплакаў, i нож сам выпаў у яго з рук. Тады ён пайшоў у загарадзь, зарэзаў маленькае ягня i прыгатаваў яго з такой выдатнаю полiўкай, што старая каралева потым бажылася, што нiчога смачнейшага ў сваiм жыццi не ела. А Заранку тым часам кухар завёў да сваёй жонкi i сказаў, каб яна схавала дзяўчынку ў сама дальняй каморцы.

Праз тыдзень злая каралева зноў паклiкала кухара i загадала яму:

– Хачу, каб на вячэру мне быў прыгатаваны малы Дзень!

Кухар не стаў ёй пярэчыць, а вырашыў ашукаць, як i першы раз. Пайшоў ён да маленькага Дня i бачыць: той са сваёй дзiцячаю шабелькай ваюе вялiзную малпу, а было ж яму тады ўсяго тры гады! Кухар занёс хлопчыка да сваёй жонкi i схаваў разам з Заранкаю. А сам замест Дня прыгатаваў на вячэру старой каралеве казляня, якое людаедцы вельмi ўсмакавала.

Дагэтуль усё iшло добра, але аднаго вечара злая каралева раптам сказала кухару:

– А цяпер прыгатуй мне саму маладую нявестку, ды з такой самай полiўкай, што i ейных дзяцей!

Тут ужо кухар страцiў усякую надзею, што яму зноў удасца ашукаць людаедку. Маладой каралеве было ўжо тады за дваццаць, калi не лiчыць тых ста гадоў, што яна праспала. Цела ў яе было яшчэ прыгожае i белае, але ўжо не такоё мякенькае: дзе ж знойдзеш у гаспадарцы жывёлу з такiм грубым мясам? Рабiць нiчога не заставалася, i каб уратаваць сваю шыю, кухар вырашыў каралеву такi зарэзаць i пайшоў да яе ў пакой, каб адным мехам з усiм пакончыць. Па дарозе ён знарок распаляў у сабе злосць i ў такiм настроi, з нажом у руцэ адчынiў дзверы ў спальню да маладой дзяўчыны. I ўсё ж кухару не хацелася забiваць каралеву знянацку, i спачатку ён сумленна ёй расказаў, якi загад дала яму старая людаедка.

– Дык рабiце ж свой абавязак, - адказала маладая каралева i падставiла шыю, - выконвайце дадзены вам загад. Цяпер я ўжо хутка ўбачу маiх бедных дзетак, якiх я так любiла!

А пасля таго, як яе дзеткi нечакана знiклi, каралева лiчыла, што яны ўжо нежывыя.

– Не-не, Васпанi, - адказаў зусiм расчулены небарака-кухар, - вы не памраце! I дзетак сваiх вы ўбачыце! Хадземце да мяне, я iх схаваў у сваёй каморцы. А старую каралеву я яшчэ раз ашукаю i замест вас дам ёй на вячэру маладзенькую касулю.

Ён зараз завёў каралеву ў сваю каморку i пакiнуў там мiлавацца ды плакаць з дзеткамi, а сам пайшоў гатаваць касулю. Людаедка з'ела яе з такiм смакам, быццам гэта была сапраўды маладая каралева. Яна вельмi радавалася свайму лютаму ўчынку, а каралю, калi ён прыйдзе з вайны, збiралася сказаць, што ягоную жонку з дзецьмi з'елi шалёныя ваўкi.

Аднойчы ўвечары, як звычайна, пайшла старая людаедка пагуляць. I пачала бадзяцца сюды-туды па маёнтку ды вынюхваць, цi не пахне дзе чалавечынаю. I раптам з нейкай каморкi пачуўся голас маленькага Дня - той плакаў, бо мацi хацела яго адлупцаваць за свавольства. А потым пачуўся i голас Заранкi, якая прасiла прабачэння за свайго брацiка. Пазнала людаедка галасы каралевы i яе дзетак i вельмi раззлавалася, што яе ашукалi. Страшным голасам, ад якога ўсе ажно здрыганулiся, яна загадала, каб заўтра ж ранiцай на сярэдзiну двара вынеслi вялiзную кадушку, напоўнiлi яе рапухамi, гадзюкамi, вужакамi i iншымi змеямi, а потым укiнулi туды каралеву з дзецьмi i кухара з яго жонкай i служкаю, звязаўшы iм за спiнаю рукi.

I вось падвялi iх ужо да кадушкi, i каты збiралiся ўжо iх кiнуць да змеяў, калi раптам на двор конна ўехаў кароль. Так рана яго зусiм не чакалi. Кароль быў вельмi здзiўлены, калi ўсё ўбачыў, i спытаўся, што азначае ўвесь гэты жах? Але нiхто не адважыўся сказаць яму праўду. I тут людаедка, ашалеўшы ад такой сваёй няўдачы, узяла раптам дый кiнулася сама потырч галавой у кадушку, дзе яе адразу закусалi брыдкiя гадзюкi, якiх яна загадала туды панакiдаць. Караля вельмi засмуцiла гэтае здарэнне, бо ўсё-такi яна была яго мацi. Але жонка i дзецi хутка яго супакоiлi.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid